Jump to content

Fundraising 2012/Translation/MikeC Appeal

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Fundraising 2012/Translation/MikeC Appeal and the translation is 100% complete.

1

Яшчэ дзіцём я пачаў набываць кнігі пра лоўлю рыбы. Цяпер я маю больш за 600 кніг на гэтую тэму. Нахлыстам я лавіў рыбу ў розных месцах па ўсім сьвеце. Некаторыя падумаюць, што гэта нейкі спорт для пасьвечаных, але мне гэта падабаецца.

Праслужыўшы ў Ваенна-паветраных сілах ЗША 28 гадоў, пабываўшы паўсюль, я сыйшоў у адстаўку і пераехаў у штат Мантана, дзе цяпер рыбачу і падарожнічаю. А калі я не ў дарозе або на рэчцы, я пішу пра ўсё гэта ў Вікіпэдыю.

За гэта мне ніхто ня плаціць. Я раблю гэта толькі таму, што веру ў місію Вікіпэдыі: рабіць збор усіх ведаў чалавецтва даступным для ўсіх. Бясплатна.

Вікіпэдыя — некамэрцыйны праект, і я лічу, што гэта адзінае выйсьце. Ня трэба ўражваць акцыянэраў, ня трэба назапашваць банкаўскія рахункі. Вікіпэдыя проста прытрымліваецца сваёй місіі і прынцыпаў. Вось чаму я штогод ахвярую ёй нямнога.

У гэтым годзе, спадзяюся, вы далучыцеся да мяне, каб аддзякаваць Вікіпэдыю.

Bio

Майк Клайн вырас у паўднёвай Каліфорніі. У Ваенна-паветраныя сілы ЗША ён патрапіў на піку Віетнамскай вайны. Ён адслужыў 28 гадоў і сыйшоў у адстаўку ў 1996 годзе ў званьні падпалкоўніка. Цяпер ён жыве ў Мантане і працуе ў галіне стратэгічнага кансалтынгу. У Вікіпэдыі Майк піша пра геаграфію Мантаны, прыродную гісторыю і нацыянальныя паркі. І, канечне ж, пра рыбалку, у чым яму дапамагае ягоная калекцыя з больш як 600 кніг.