Вікі любіць жанчын/Гэта сказала яна
- Вікі любіць жанчын: Гэта сказала яна
Ініцыятыва „Вікі любіць жанчын“ адзначае лідарак маратонам Гэта сказала яна. Ягонай мэтай — павышэньне заўважнасьці жанчын шляхам стварэньня новых ці паляпшэньня ўжо існых старонак Вікіцытатаў пра іх.
Кампанія „Гэта сказала яна“ ўпершыню адбылася ў Вікіцытатніку ў кастрычніку 2020 і мела неймаверны посьпех! Да 5 студзеня 2021 ў 7 моўных разьдзелах было створана або палепшана 867 артыкулаў (пераважна створана). Бясспрэчным пераможцам стаў італьянскі Вікіцытатнік (405 артыкулаў), за ім былі ўкраінскі (187) і францускі (105). Гэта выдатны вынік — дзякуем, што дапамаглі зрабіць жаночыя галасы пачутымі.
Другая кампанія ізноў прайшла пасьпяхова: былі створаныя больш за 1500 допісаў у Вікіцытатніку (ня лічачы палепшаных) 9-цю мовамі! Самымі актыўнымі сталі італьянскі і тагалоскі разьдзелы. Вітаем усіх! :)
Улічваючы посьпех першага і другога маратонаў, а таксама зважаючы на патрэбу працягваць працу, маратон „Гэта сказала яна“ ў 2022 адбудзецца зноўку.
Гэта сказала яна-2022 АДКРЫТЫ: з 1 кастрычніка да 31 сьнежня 2022
Навошта кампанія „Гэта сказала яна“
Каб ураўнаваць разьмеркаваньне стацяў у Вікіцытатніку.
Вось некалькі цікавых фактаў дзеля ілюстрацыі сытуацыі:
- На галоўнай старонцы ангельскага Вікіцытатніку за 6 кастрычніка 2020 у разьдзеле Абраныя асобы былі прадстаўленыя 29 мужчынаў і толькі 4 жанчыны (глядзіце здымак экрану справа).
- У ангельскай і францускай Вікіпэдыях існуе 260 якасных артыкулаў пра жанчын… пра якіх адсутнічаюць артыкулы ў францускім Вікіцытатніку.
- У ангельскай і францускай Вікіпэдыях існуе 162 якасныя артыкулы пра жанчын, пра якіх адсутнічаюць артыкулы ў Вікіцытатніку.
- Францускі Вікіцытатнік налічвае 777 артыкулаў пра жанчын і 3504 — пра мужчынаў.
Відавочна, што ня ўсе жанчыны выказваліся „годнымі цытатамі“, дзеля якіх варта стварыць асобны артыкул. І ўсё ж…
Што цяпер рабіць?
Нашыя пляны!
- Падзяліцеся зь Вікіцытатнікам часткай сваёй любові той мовай, якая вам падабаецца. Праверце існыя запісы Вікіцытатніку пра жанчын і паглядзіце, ці можна іх палепшыць. Альбо стварыце новыя запісы пра знакамітых жанчын, якія маюць славутыя цытаты. Ці дадайце знакамітыя цытаты жанчын у іншыя запісы. Ці папраўце якія-небудзь хібныя катэгорыі пра жанчын.
- Паляпшаючы артыкулы, дадавайце ў апісаньне паведамленьняў #SheSaid, каб мы бачылі, які вялікі ўплыў маем!
- Або пазначце свой артыкул на моўнай старонцы парталу
- Перадайце зьвестку пра ГэтаСказалаЯна сваім сябрам і супольнасьці!
Зацікавіліся?
- Дадайце сваё імя карыстальніка і супольнасьць у маратон #SheSaid у 2022!
- Далучайцеся да адпаведнага парталу сваёй мовай ці стварыце самі, калі патрэбна!
- Калі вам патрэбнае фінансаваньне, да 1 верасьня падайце заяўку на грант у Фундацыю Вікімэдыі
- Далучайцеся да нашага тэлеграм-каналу: https://t.me/+Ro2OSi68A6E13vaS
- Інфармацыю пра нашыя працоўныя часіны й іншае глядзіце на старонцы абмеркаваньня
Асьвятленьне ў СМІ
- Embrace Internet for Development, Herald.co.zw. 28 Sept 2021
- "#SheSaid Amplifies Women’s Voices via WikiQuote" from Diff
- #SheSaid : rendre compte de la parole des femmes, sur WikiQuote par Antoine Oury, publié le 22/02/2021