Jump to content

Fundraising 2010/Jimmy appeal 2/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

  • Калі ласка, прачытайце:
  • Тэрміновы зварот
  • заснавальніка Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза
    • Зварот заснавальніка Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза.

    Я — валянтэр.

    Я працую ў Вікіпэдыі задарма, гэтак жа, як і тысячы ўдзельнікаў па ўсім сьвеце. Калі я пачынаў Вікіпэдыю, я мог зрабіць зь яе камэрцыйны праект з рэклямнымі банэрамі, але ж вырашыў стварыць штосьці іншае.

    У камэрцыйнасьці няма кепскага. Рэкляма ня зло. Але гэта не пасуе сюды. Не Вікіпэдыі.

    У Вікіпэдыі ёсьць штосьці асаблівае. Яна падобная да бібліятэкі ці парку адпачынку. Яна — як храм розуму. Гэта месца, дзе мы ўсе думаем, вучымся і дзелімся нашымі ведамі зь іншымі. Гэта ўнікальны чалавечы праект, першы такога кшталту ў гісторыі. Гэта гуманітарны праект з мэтай надаць кожнаму чалавеку на плянэце вольную энцыкляпэдыю.

    Кожнаму. Чалавеку.

    Каб кожны з 400 мільёнаў карыстальнікаў Вікіпэдыі ахвяраваў па аднаму даляру, то мы сабралі б у 20 разоў болей за патрэбную суму. Мы — невялікая арганізацыя, і за ўсе гэтыя гады я дбаў за яе ашчаднасьць. Мы выконваем нашую місію, а марнатраўства пакідаем іншым.

    Каб рабіць гэта безь зьвяртаньня да рэклямы, нам патрэбныя вы. Вы той, хто дапаможа рэалізаваць гэтую мару. Вы той, хто ствараў Вікіпэдыю. Вы той, хто верыць, што варта мець месца спакою і навукі.

    У гэтым годзе, калі ласка, зрабіце ахвяраваньне ў $20, $35, $50, ці колькі зможаце, каб захаваць Вікіпэдыю вольнай.

    Дзякуй,

    Джымі Ўэйлз
    Заснавальнік Вікіпэдыі