Fundraising 2012/Translation/Jimmy Appeal
- NOTE TO TRANSLATORS
This letter is a new translation request, but re-uses large parts of the 2011 Jimmy Appeal, with slight modifications in the second version.
If the 2011 Jimmy Letter has been translated into your language, you can probably re-use much of it for this translation. :-) Jseddon (WMF) (talk) 18:37, 27 September 2012 (UTC)
Pages for translation: [edit status] | |
Jimmy Appeal (source) |
Published |
Landing Page and Banner messages (source) |
Ready |
Donor information pages (source) All languages | Continue to translate |
Version 1 (Millions)
Google мае блізу мільёну сэрвэраў. У Yahoo працуюць прыкладна 12 000 людзей. У нашым актыве — каля 800 сэрвэраў і 150 супрацоўнікаў.
Вікіпэдыя зьяўляецца 5-м паводле папулярнасьці сайтам у Сеціве, якім карыстаюцца штомесяц 450 мільёнаў людзей — гэта мільярды прачытаных старонак.
Камэрцыя — гэта выдатна. Рэкляма — ня ліха. Але гэтаму тут няма месца. Не ў Вікіпэдыі.
Ёсьць у Вікіпэдыі нешта асаблівае. Яна як бібліятэка ці гарадзкі парк. Яна нібы храм для розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам прыйсьці паразважаць, навучыцца або падзяліцца ведамі зь іншымі.
Калі я засноўваў Вікіпэдыю, я мог бы зрабіць яе прыбытковай кампаніяй з рэклямнымі банэрамі, але я вырашыў абраць іншы шлях. Усе гэтыя гады мы зацята працавалі, каб Вікіпэдыя была эканомнай і сьціплай. Мы выконваем сваё прызначэньне ды пакідаем марнатраўства іншым.
Калі б кожны, хто чытае гэтае паведамленьне, ахвяраваў $5, мы б скончылі штогадовы збор сродкаў за адзін дзень. Але ня кожны можа ці жадае зрабіць ахвяраваньне. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Кожным годам хапае людзей, што вырашаюць зрабіць унёсак у Вікіпэдыю.
Сёлета, калі ласка, разгледзьце магчымасьць унёску $5, $20, $50 або колькі зможаце для абароны ды падтрымкі Вікіпэдыі.
З удзячнасьцю,
Джымі Ўэйлз
Заснавальнік Вікіпэдыі
Version 2 (Thousands)
Google і Yahoo маюць у актыве тысячы сэрвэраў і супрацоўнікаў. Мы ж маем каля 800 сэрвэраў і 150 супрацоўнікаў.