Аб’ява пра канчатковае аб’яднаньне рахункаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Single User Login finalisation announcement and the translation is 100% complete.
Самыя апошнія навіны пра разьвіцьцё праекту чытайце на mw:SUL finalisation.

Каманда распрацоўнікаў Фундацыі «Вікімэдыя» зьмяняе звыклы лад працы рахункаў, робячы магчымым стварэньне новых і лепшых прыладаў для нашых удзельнікаў (як то міжсайтавыя абвесткі). Дзякуючы таму, што кожны ўдзельнік будзе мець аднолькавае імя рахунку паўсюль, мы зможам надаць Вам магчымасьці для зручнейшага рэдагаваньня і абмеркаваньня, а таксама больш гнуткае кіраваньне правамі ўдзельнікаў адносна новых прыладаў. Адной з папярэдніх умоваў для дасягненьня гэтага зьяўляецца наяўнасьць унікальнага рахунку ва ўсіх 900 сайтах Вікімэдыі.

На жаль, некаторыя рахункі пакуль ня маюць унікальнай назвы паўсюль — некаторыя імёны рахункаў ужо занятыя. Каб забясьпечыць бесьперашкодную працу ўдзельнікаў ва ўсіх сайтах Вікімэдыі, мы дададзім да такіх рахункаў ~ (тыльду) і назву іхняй хатняй вікі. Гэтыя зьмены будуць выкананыя ў красавіку 2015 году. Напрыклад, карыстальнік «Прыклад» у беларускіх Вікікрыніцах атрымае новае імя «Прыклад~bewikisource».

Усе рахункі будуць працаваць як і раней, увесь ранейшы ўнёсак згублены ня будзе. Аднак карыстальнікам са зьмененымі імёнамі (да якіх мы зьвернемся асобна) прыйдзецца карыстацца гэтымі новымі імёнамі для ўваходу ў сыстэму.

Перайменаваньне ўдзельнікаў у асобных вікі было адключанае, каб абараніць глябальныя рахункі ад разьяднаньня з-за таго, што перайменаваньне было лякальным. Калі ўдзельніку не падабаецца ягоная новае імя, ён можа зьвярнуцца па перайменаваньне з дапамогаю Special:GlobalRenameRequest у сваім разьдзеле або запытаць перайменаваньне тут, на Мэце.

Глядзіце таксама